13.04.2026
Светлае свята Вялікадня ў дзіцячым садзе — гэта заўсёды асаблівая падзея, напоўненае цяплом, радасцю і водарам свежай выпечкі. У нашай групе святкаванне прайшло ў атмасферы сапраўднай прыязнасці і захавання добрых народных традыцый.
Самым доўгачаканым момантам стала душэўнае чаяванне: дзецi з радасцю прапаноўвалі адзін аднаму кавалачкі хатніх кулічоў і выбіралі самыя яркія «фарбаванкі» для сваіх сяброў.
Такія мерапрыемствы ў сценах дзіцячага сада дапамагаюць дзецям лепш зразумець культуру свайго народа, вучаць гасціннасці і ўмацоўваюць сяброўскія сувязі ўнутры дзіцячага калектыву.
Настаўнік-дэфектолаг, К.І. Марар
